Lincoln Town Car — амерыканскі шасцімесцавы поўнапамерны заднепрывадны легкавы аўтамабіль катэгорыі «люкс» з рамным шасі. Вырабляўся канцэрнам Ford Motor Company пад брэндам Lincoln з 1981 па 2011 год.
Lincoln Town Car і пабудаваныя на той жа платформе Panther, што і мадэлі Mercury Grand Marquis і Ford Crown Victoria, і з'яўляюцца апошнімі з традыцыйных амерыканскіх поўнапамерных седанаў, росквіт якіх прыпаў на шасцідзясятыя – першую палову сямідзясятых гадоў XX стагоддзя. Астатнія паўночнаамерыканскія аўтамабілі катэгорыі fullsize у нашыя дні хоць фармальна і лічацца аднакласнымі з мадэлямі платформы Panther, але на самой справе істотна саступаюць ім па знешніх габарытах і моцна адрозніваюцца ад іх канструктыўна; у прыватнасці, да нядаўняга часу практычна ўсе яны мелі прывад на пярэднія колы, большасць абсталёўваецца шасціцыліндравымі рухавікамі, і ні адзін з іх не мае асобнай ад кузава рамы.